Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 ліпеня 2018, 17:25

Урадавая група на чале з Мацюшэўскім прыме ўдзел у саміце "16+1" у Сафіі

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урадавая група на чале з першым намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Васілём Мацюшэўскім прыме ўдзел у саміце кіраўнікоў урадаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Кітая ў фармаце "16+1", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Саміт пройдзе 7 ліпеня ў сталіцы Балгарыі Сафіі.

У час рабочага візіту першы віцэ-прэм'ер сустрэнецца са старшынёй урада Сербіі Анай Брнабіч. Акрамя таго, Васіль Мацюшэўскі прыме ўдзел у адкрыцці бізнес-форуму краін - удзельніц фармату супрацоўніцтва "16+1", а таксама ў пленарным пасяджэнні кіраўнікоў урадаў краін "16+1".

На палях саміту ў першага намесніка прэм'ер-міністра запланаваны таксама двухбаковыя сустрэчы.

Фармат супрацоўніцтва "16+1" быў ініцыіраваны Кітаем у 2012 годзе. Яго мэта - актывізацыя ўзаемадзеяння КНР з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (Албанія, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Венгрыя, Латвія, Літва, Македонія, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Эстонія). Да гэтага часу бакі правялі шэсць самітаў: у Варшаве (2012 год); Бухарэсце (2013 год); Бялградзе (2014 год); Сучжоу (2015 год); Рызе (2016 год); Будапешце (2017 год).

У апошнія тры гады Кітай актыўна прыцягвае да ўдзелу ў фармаце "16+1" наглядальнікаў - Аўстрыю, Грэцыю, Беларусь, ЕС, ЕБРР. Беларусь ужо двойчы прымала ўдзел у самітах "16+1" на ўзроўні прэм'ер-міністра: у 2016 годзе ў Рызе і ў 2017 годзе ў Будапешце. У Будапешцкіх дырэктывах, прынятых па выніках саміту, быў замацаваны статус Беларусі як наглядальніка фармату.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі