Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 жніўня 2016, 15:39

Украіна заклікае спыніць агонь у зоне канфлікту да 1 верасня

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Украіна заклікае спыніць агонь у зоне канфлікту на ўсходзе краіны да 1 верасня. Аб гэтым заявіла сёння журналістам прадстаўнік Кіева ў гуманітарнай падгрупе трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне, першы віцэ-спікер Вярхоўнай рады Ірына Герашчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы настойваем на безумоўным спыненні агню. Асабліва гэта актуальна напярэдадні 1 верасня. Сёння ўкраінскі бок ва ўсіх чатырох падгрупах выступае з ініцыятывай, што напярэдадні 1 верасня проста абавязаны ўсе бакі спыніць агонь, таму што пакутуюць не толькі ваенныя, але і грамадзянскае насельніцтва", - падкрэсліла Ірына Герашчанка.

Паводле яе слоў, на лініі сутыкнення толькі ў Луганскай вобласці знаходзіцца 126 навучальных устаноў. У асобных рэгіёнах у мінулым годзе дзеці не маглі наведваць школы з-за баявых дзеянняў. "Безумоўна, проста неабходна падумаць аб бяспецы дзяцей. Мы заклікаем, каб рэжым спынення агню дзейнічаў стабільна і ніякіх парушэнняў не было", - адзначыла першы віцэ-спікер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі