Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 жніўня 2016, 14:15

Украіна настойвае на стварэнні пятай падгрупы ў трохбаковай кантактнай групе

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Украіна настойвае на стварэнні пятай падгрупы ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні крызісу ў краіне. Аб гэтым заявіла сёння журналістам прадстаўнік Кіева ў гуманітарнай падгрупе трохбаковай кантактнай групы, першы віцэ-спікер Вярхоўнай рады Ірына Герашчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яе слоў, новая структура будзе вырашаць праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць на ўкраінскай граніцы.

"Пытанне граніцы для ўкраінскага боку прынцыповае, таму так сур'ёзна ўвесь гэты год мы змагаемся за тое, каб была створана падгрупа па пытанні вяртання кантролю над граніцай, а таксама па допуску АБСЕ да ўкраінска-расійскай граніцы, каб міжнародная нейтральная арганізацыя магла кантраляваць, што там адбываецца", - растлумачыла Ірына Герашчанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі