Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 красавіка 2018, 15:05

Уклад Беларусі ў рэалізацыю Еўрапейскай культурнай канвенцыі вельмі адчувальны - прадстаўнік СЕ

19 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Уклад Беларусі ў рэалізацыю Еўрапейскай культурнай канвенцыі вельмі адчувальны. Аб гэтым паведаміла генеральны дырэктар Савета Еўропы па пытаннях дэмакратыі Сняжана Самарджыч-Марковіч на круглым стале "25 гадоў удзелу Беларусі ў Еўрапейскай культурнай канвенцыі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Еўрапейская культурная канвенцыя - гэта своеасаблівы мост паміж рознымі нацыямі і дзяржавамі ў Еўропе, - сказала Сняжана Самарджыч-Марковіч. - Культура дапамагае пашыраць каштоўнасці разнастайнасці і свабоды культурнага самавыяўлення".

Беларусь уступіла ў Еўрапейскую культурную канвенцыю ў 1993 годзе. "25 гадоў - гэта гады цеснага плённага супрацоўніцтва, дасягненняў. Уступленне Беларусі ў канвенцыю дало магчымасць нам лепш больш даведацца аб вашай краіне, яе культуры, садзейнічала прыцягненню вашай краіны да ўдзелу ў розных праектах", - адзначыла прадстаўнік Савета Еўропы.

Акрамя таго, Сняжана Самарджыч-Марковіч падкрэсліла, што Беларусь як член каардынацыйнага камітэта прапануе шмат цікавых праектаў з прыцягненнем вялікай колькасці ўдзельнікаў. Асобную ўвагу яна ўдзяліла рэалізуемаму ў Мсціславе пілотнаму праекту ў рамках канвенцыі: "Гэта ўрбаністычны праект, які рэалізаваны з прыцягненнем мясцовага насельніцтва, і мы папулярызуем гэту ініцыятыву, гэты горад".

Генеральны дырэктар Савета Еўропы па пытаннях дэмакратыі выказала ўпэўненасць у тым, што ўдзел Беларусі ў канвенцыі будзе садзейнічаць далейшай папулярызацыі краіны і яе культуры. У прыватнасці, перспектыўным для прыцягнення турыстычнага патоку з'яўляецца Барысаўскі раён, цесна звязаны з імем Напалеона.

Круглы стол арганізаваны Міністэрствам культуры Беларусі, Нацыянальным гістарычным музеем, Інфармацыйным пунктам Савета Еўропы і праходзіць у Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі