Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 студзеня 2018, 12:49

Удасканаленне выбарчага працэсу абмяркуюць у час візіту спецпрадстаўніка ПА АБСЕ ў Беларусь

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыяльны прадстаўнік Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе Кент Харстэд наведае з візітам Беларусь 21-24 студзеня. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта яго першы візіт у нашу краіну ў якасці спецпрадстаўніка. У час сустрэч акцэнт будзе зроблены на абмеркаванні рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ па пытаннях удасканалення выбарчага працэсу ў Беларусі", - адзначыў Дзмітрый Мірончык.

Запланаваны сустрэчы Кента Харстэда з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, кіраўніцтвам беларускага парламента.

Праграма візіту таксама прадугледжвае наведванне спецпрадстаўніком ПА АБСЕ Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Парка высокіх тэхналогій і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі