Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 красавіка 2018, 16:07

У Выканкам СНД не паступала дакументаў аб намеры Украіны выйсці з Садружнасці

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Выканаўчы камітэт СНД не паступала дакументаў аб намеры Украіны выйсці з Садружнасці, паведамілі БЕЛТА ў штаб-кватэры Выканкама СНД у Мінску.

У Выканкаме СНД адзначылі, што да іх не паступала афіцыйных паведамленняў ад украінскага боку. "Няма ніякіх дакументаў, якія сведчаць аб намеры Украіны выйсці са складу СНД", - праінфармавалі ў штаб-кватэры.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка даручыў ураду падрыхтаваць прапановы па афіцыйным выхадзе краіны з СНД. "Прасіў бы, каб мы сумесна з урадам падрыхтавалі прапановы адносна афіцыйнага спынення нашага ўдзелу ў статутных органах СНД, таксама як і канчатковага закрыцця ўкраінскага прадстаўніцтва пры адпаведных установах у Мінску", - сказаў Пётр Парашэнка ў час выступлення на кіеўскім форуме па бяспецы. Прэзідэнт Украіны таксама лічыць неабходным інвентарызаваць усю дагаворна-прававую базу, заключаную Украінай у СНД, на прадмет адпаведнасці нацыянальным інтарэсам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі