Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 снежня 2016, 12:14

У супрацоўніцтве ЕАЭС і ЕС заключаецца патэнцыял эфектыўнага ўзаемадзеяння - Шэстакоў

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У супрацоўніцтве буйных інтэграцыйных аб'яднанняў па лініі Усход - Захад заключаецца патэнцыял эфектыўнага ўзаемадзеяння. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў сёння на міжнароднай канферэнцыі "25 гадоў без СССР: куды вядуць постсавецкія траекторыі?", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік міністра адзначыў, што Беларусь даўно пашырае ідэю інтэграцыі інтэграцый. "Не сакрэт, што па лініі Усход - Захад, ЕАЭС - ЕС яна пакуль успрымаецца вельмі стрымана, у тым ліку нашымі еўрапейскімі партнёрамі. Але ж менавіта ў сінергіі буйных інтэграцыйных аб'яднанняў заключаецца патэнцыял эфектыўнага ўзаемадзеяння ў першую чаргу эканамічнага", - лічыць Яўген Шэстакоў.

Паводле яго слоў, эфект узаемавыгаднага партнёрства мог бы быць асабліва карысны цяпер, калі Еўрасаюз сам праходзіць праз няпросты перыяд (брэксіт, наяўнасць інтэграцыйных праблем і сацыяльна-эканамічнага дысбалансу). "Еўрапейская інтэграцыя, на мой погляд, не павінна абмяжоўвацца толькі Захадам", - сказаў дыпламат.

Яўген Шэстакоў дадаў, што да ліку важнейшых задач Беларусь адносіць інтэграцыю ЕАЭС з саюзнымі і іншымі праектамі дзяржаў Азіі, у тым ліку з краінамі АСЕАН і Кітаем.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі