Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 лістапада 2019, 15:18

У складзе місіі ад СНД акрэдытавана больш як 450 міжнародных наглядальнікаў

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У складзе місіі ад СНД акрэдытавана больш як 450 міжнародных наглядальнікаў для маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, паведамілі БЕЛТА ў штабе місіі.

"На гэты час фарміраванне місіі завяршаецца. Па стане на 31 кастрычніка ў Цэнтральную камісію Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў пададзены дакументы на акрэдытацыю 459 міжнародных наглядальнікаў ад СНД", - расказалі ў штабе місіі.

Доўгатэрміновыя наглядальнікі ад СНД прадаўжаюць работу ў рэгіёнах рэспублікі. З 21 па 31 кастрычніка яны наведалі выбарчыя акругі Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай, Мінскай абласцей, дзе наглядальнікі азнаёміліся з работай акруговых і ўчастковых выбарчых камісій, а таксама этапам перадвыбарнай агітацыі, што пачаўся.

Члены місіі адзначаюць, што кандыдаты ў дэпутаты дастаткова актыўна вядуць агітацыйную кампанію. Паводле даных Цэнтральнай камісіі, на 31 кастрычніка пададзены 878 паведамленняў на правядзенне больш як 23 тыс. масавых мерапрыемстваў і больш як 600 заяў аб прадастаўленні памяшканняў для правядзення амаль 4,3 тыс. сустрэч кандыдатаў у дэпутаты, іх даверных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, што арганізуюцца выбаршчыкамі.

Члены штаба місіі наглядальнікаў ад СНД правялі сустрэчы з кіраўніцтвам Камуністычнай партыі Беларусі, РГА "Белая Русь", Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, Ліберальна-дэмакратычнай партыі, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", на якіх абмяркоўваліся ход перадвыбарнай кампаніі і пытанні ўдзелу ў ёй кандыдатаў ад гэтых партый і грамадскіх аб'яднанняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі