Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 красавіка 2018, 17:34

У Пасланні Прэзідэнта прапанаваны шляхі развіцця эканомікі і грамадзянскай супольнасці - Мясніковіч

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу прапанаваны шляхі развіцця эканомікі і грамадзянскай супольнасці. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на адкрыцці пасяджэння верхняй палаты беларускага парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу, што ў Пасланні і ў адказах на пытанні парламентарыяў кіраўнік дзяржавы даў вычарпальную ацэнку падзеям, што адбываюцца ў краіне і свеце, тэндэнцыям, прапанаваў шляхі развіцця эканомікі, грамадзянскай супольнасці, дзяржаўнага будаўніцтва. "Кадры, энергетыка, фінансавы рынак, інтэлектуальныя рэсурсы, еднасць нацыі, Канстытуцыя - гэта далёка не поўны пералік пытанняў, якія характарызуюць навізну Паслання Прэзідэнта", - адзначыў спікер.

Задача парламентарыяў - прадугледзець у сваіх планах дзеянні, накіраваныя на безумоўнае выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы, дадаў ён. У прыватнасці, ім трэба будзе ўнесці прадуманыя і прапрацаваныя прапановы па ўдзеле Савета Рэспублікі ва ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства і ў дзейнасці інтэграцыйных структур, па арганізацыі работы па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання і тэрытарыяльнага будаўніцтва. Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што ўсе ідэі і прапановы, выкладзеныя ў Пасланні Прэзідэнта, павінны быць рэалізаваны ў поўным аб'ёме. Ён нагадаў, што кіраўнік дзяржавы нацэльвае парламентарыяў на тое, каб пры ўнясенні змяненняў у кодэксы і законы не дапускаць скажэння прынцыпу эканамічнай эфектыўнасці.

Старшыня Савета Рэспублікі нагадаў, што кіраўнік дзяржавы ў Пасланні заявіў, што ўраду і Нацбанку ў бліжэйшыя гады трэба будзе перарасці даўгавую нагрузку і выйсці ў зону бяспекі. "Трэба зменшыць апетыты, у тым ліку ў частцы пазык на знешніх рынках", - адзначыў у сувязі з гэтым Міхаіл Мясніковіч. "Указанні, якія былі дадзены кіраўніком дзяржавы адносна знешняй даўгавой залежнасці, сталі прадметам актыўнай работы, і не толькі ў частцы дзяржаўнага доўгу, але і карпаратыўных даўгоў, у тым ліку банкаў", - сказаў спікер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі