Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 красавіка 2018, 13:17

У Пасланні Прэзідэнта будуць узняты актуальныя для беларускага грамадства пытанні - Мясніковіч

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу будуць узняты актуальныя для грамадства пытанні. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

Спікер падкрэсліў, што грамадства звязвае вялікія чаканні з Пасланнем Прэзідэнта, паколькі кіраўнік дзяржавы традыцыйна закранае ў ім тэмы, якія хвалююць кожнага. У іх ліку пытанні занятасці, павышэння даходаў насельніцтва, устаранення нераўнамернасці развіцця рэгіёнаў. Міхаіл Мясніковіч сказаў, што задачу адысці ад міжрэгіянальнага расслаення, Прэзідэнт ставіў у сакавіку на справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб выніках работы за 2017 год і задачах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту. Савет Рэспублікі як палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва ўдзяляе гэтаму вельмі вялікую ўвагу. У бліжэйшы час у рэгіёнах адбудзецца шэраг сустрэч з дэпутатамі мясцовых Саветаў выбранага ў гэтым годзе 28-га склікання, праінфармаваў кіраўнік верхняй палаты беларускага парламента. Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што работа дэпутата заключаецца ў тым, каб садзейнічаць надзейнаму кантакту выбаршчыкаў і ўлады, якая прызначана актыўна рэагаваць на запыты людзей.

Яшчэ адна тэма, якая, на думку спікера, абавязкова прагучыць у Пасланні, - удасканаленне інвестыцыйнай палітыкі. Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу, што беларуская эканоміка заснавана на вытворчасці высокаканкурэнтнай прадукцыі. Інвестыцыі ў новыя тэхналогіі і прадпрыемствы, мадэрнізацыя дзеючых вытворчасцей дадуць магчымасць не толькі замацоўвацца на ўжо існуючых рынках, але і выходзіць на новыя экспартныя напрамкі, перакананы ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі