Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 кастрычніка 2018, 11:23

У МЗС адбыўся чарговы раўнд дыялогу Беларусі і ЗША па правах чалавека

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве замежных спраў адбыўся чарговы раўнд дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і ЗША, паведамілі БЕЛТА ў МЗС.

Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў па тэматыцы правоў чалавека, уключаючы іх захаванне ў Беларусі і ў ЗША, а таксама пытанні ўзаемадзеяння па правачалавечай тэматыцы з дагаворнымі органамі міжнародных арганізацый.

Беларускі бок на мерапрыемстве ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, амерыканскі - старшая службовая асоба бюро па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Дзярждэпартамента былы пасол ЗША ў Беларусі Майкл Козак.

У дыялогу таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў, унутраных спраў, працы і сацыяльнай абароны, юстыцыі, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Следчага камітэта, Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, а таксама часовая павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур, супрацоўнікі Дзярждэпартамента і пасольства ЗША ў Беларусі.-0-

Фота МЗС

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі