Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 чэрвеня 2019, 14:41

У Мінску абмяркуюць падрыхтоўку да пасяджэнняў Савета кіраўнікоў дзяржаў і СМЗС СНД

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці адбудзецца 19 чэрвеня ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

Пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі абмяркуюць вынікі праведзенага 31 мая ў Ашхабадзе пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД і задачы па рэалізацыі прынятых на ім дакументаў. Плануецца таксама разгледзець сумесны план мерапрыемстваў Выканаўчага камітэта СНД, Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў і Камісіі па эканамічных пытаннях пры Эканамічным савеце па рэалізацыі даручэнняў, што вынікаюць з рашэнняў Савета міністраў замежных спраў СНД ад 5 красавіка, а таксама прапаноў, выказаных кіраўнікамі дэлегацый у ходзе гэтага пасяджэння.

Акрамя таго, членам Савета пастаянных прадстаўнікоў будуць прадстаўлены прапановы ў праекты парадкаў дня чарговых пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, намечаных у Ашхабадзе на 10 і 11 кастрычніка адпаведна.

На пасяджэнні Савета пастаянных прадстаўнікоў будзе таксама абмяркоўвацца дзейнасць Міждзяржаўнага савета па надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару. З інфармацыяй па гэтым пытанні выступіць старшыня міждзяржсавета, першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў.

Члены Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў абмяркуюць ход выканання Канцэпцыі старшынства Туркменістана ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2019 годзе і плана мерапрыемстваў па яе рэалізацыі за першае паўгоддзе. У пасяджэнні прыме ўдзел старшыня Выканаўчага камітэта СНД Сяргей Лебедзеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі