Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 кастрычніка 2018, 12:59

У Мінску абмяркуюць падрыхтоўку да чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падрыхтоўку да пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, якое пройдзе 2 лістапада ў Астане, абмяркуе Савет пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці 10 кастрычніка ў Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

На пасяджэнні ў Мінску плануецца таксама абмеркаваць вынікі праведзеных у Душанбэ пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД і намеціць задачы Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў і Выканкама СНД па рэалізацыі прынятых дакументаў, расказалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, пастаянныя прадстаўнікі краін Садружнасці абмяркуюць дзейнасць Савета па фізічнай культуры і спорту краін СНД. У функцыі савета ўваходзіць распрацоўка і рэалізацыя сумесных праграм, арганізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на аздараўленне насельніцтва, падрыхтоўка спартыўнага рэзерву і спартсменаў высокага класа, развіццё алімпійскага руху. Савет таксама займаецца прапагандай спорту як эфектыўнага сродку барацьбы з негатыўнымі сацыяльнымі з'явамі, садзейнічае падрыхтоўцы навуковых і навукова-педагагічных кадраў, абмену і павышэнню кваліфікацыі спецыялістаў, вывучэнню і абагульненню вопыту па навуковым і медыцынскім забеспячэнні фізічнай культуры і спорту.

Асаблівую ўвагу ў час пасяджэння плануецца ўдзяліць інвентарызацыі дагаворна-прававой базы СНД і мерам па далейшым удасканаленні і нарошчванні работы па інфармацыйным суправаджэнні дзейнасці Садружнасці.

Як чакаецца, у пасяджэнні Савета пастаянных прадстаўнікоў Садружнасці прыме ўдзел старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі