Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 чэрвеня 2018, 14:17

У канцэпцыю развіцця СНД прапануецца ўключыць меры па спалучэнні з ЕАЭС

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У канцэпцыю далейшага развіцця СНД прапануецца ўключыць меры па спалучэнні з ЕАЭС. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў намеснік дырэктара першага дэпартамента краін СНД МЗС Расіі Андрэй Грозаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку расійскага боку, у рабоце над актуалізацыяй канцэпцыі размова, перш за ўсё, павінна ісці аб эканамічным супрацоўніцтве ў Садружнасці. "З улікам таго, што створаны Еўразійскі эканамічны саюз, перад намі стаіць задача весці работу па спалучэнні дзейнасці двух інтэграцыйных аб'яднанняў", - сказаў ён. Гэта дасць магчымасць пазбегнуць стварэння дадатковых бар'ераў у гандлёва-эканамічных адносінах паміж дзяржавамі, якія ўваходзяць у Садружнасць, але не з'яўляюцца членамі ЕАЭС, дадаў дыпламат.

Андрэй Грозаў падкрэсліў, што да разгляду пытанняў аб актуалізацыі канцэпцыі трэба падыходзіць вельмі ўзважана. "Многія палажэнні захоўваюць сваю дзейснасць і цяпер. Нам неабходна ўлічыць апошнія моманты ў развіцці шматбаковага супрацоўніцтва ў СНД", - растлумачыў прадстаўнік МЗС Расіі. Пры гэтым кардынальных змяненняў, паводле яго слоў, у дакумент уносіць не плануецца.

Як паведамлялася, у Мінску праходзіць пасяджэнне экспертнай групы, якая разглядае прапановы па актуалізацыі канцэпцыі далейшага развіцця СНД. На сустрэчы эксперты маюць намер вывучыць прапановы, што паступілі ад Беларусі і Кыргызстана, а таксама Выканкама СНД.

Канцэпцыя далейшага развіцця СНД была прынята ў кастрычніку 2007 года. Яна адзначыла якасна новы этап у дзейнасці Садружнасці. Гэты праграмны па сваёй сутнасці дакумент прызначаны вырашыць галоўную задачу - павысіць практычную аддачу ад інтэграцыйнага супрацоўніцтва.

Ён прадугледжвае эвалюцыйнае ўдасканаленне СНД, захаванне шматпрофільнага характару Садружнасці, гарманічнае развіццё ўсіх існуючых і новых сфер узаемадзеяння. У якасці асноўнай мэты СНД вызначана фарміраванне ў доўгатэрміновай перспектыве інтэграванага эканамічнага і палітычнага аб'яднання зацікаўленых дзяржаў, якое забяспечвае эфектыўнае развіццё кожнага яго ўдзельніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі