Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 красавіка 2018, 13:39

У Беларусі шчыра вітаюць рашэнне ўзбекскага боку аб адкрыцці пасольства ў Мінску - Макей

23 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Узбекістана Насірджанам Юсупавым з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Уладзімір Макей адзначыў, што ў Беларусі шчыра вітаюць рашэнне ўзбекскага боку аб адкрыцці пасольства Узбекістана ў Мінску. Бакі сышліся на думцы, што гэты крок будзе садзейнічаць развіццю ўсяго комплексу беларуска-ўзбекскіх адносін, у тым ліку ў такіх сферах узаемнага інтарэсу, як прамысловасць і вытворчая кааперацыя, інвестыцыйнае супрацоўніцтва, сельская гаспадарка і адукацыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі