Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 лістапада 2019, 14:10

У Беларусі падвялі вынікі выбараў у верхнюю палату парламента

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК Беларусі сёння на пасяджэнні падвяла вынікі выбараў членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання і прыняла рашэнне аб рэгістрацыі выбраных сенатараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выбары ў верхнюю палату адбыліся 7 лістапада. У кожнай вобласці і Мінску на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню, Мінгарсавета прайшло галасаванне па кандыдатах у сенатары. Выбрана 56 чалавек, у тым ліку 11 членаў Савета Рэспублікі дзеючага склікання, 14 жанчын (25 працэнтаў ад агульнай колькасці). Адзін выбраны сенатар цяпер з'яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, праінфармавала адказны сакратар ЦВК Алена Дмухайла.

Узроставае прадстаўніцтва Савета Рэспублікі новага склікання яна назвала аптымальным. Палавіна сенатараў ва ўзросце ад 50 да 60 гадоў, 37 працэнтаў - ад 40 да 50. Тром яшчэ няма сарака, чатыром - больш за 60 гадоў.

Выбраныя члены Савета Рэспублікі прадстаўляюць розныя сферы. Так, 41 працэнт працуе ў адукацыі, культуры, навуцы і ахове здароўя. Амаль 11 працэнтаў сенатараў заняты ў прамысловасці, транспарце і будаўніцтве, столькі ж - у сельскай гаспадарцы.

Першая сесія Савета Рэспублікі сёмага склікання павінна пачацца да 7 снежня. У ЦВК не выключылі, што першае пасяджэнне адбудзецца 5 або 6 снежня.

Ад Брэсцкай вобласці ў Савет Рэспублiкi выбраны галоўны ўрач абласной бальніцы доктар медыцынскіх навук, прафесар Аляксандр Карпіцкі, дзеючы член Савета Рэспублікі дырэктар ААТ "Птушкафабрыка "Дружба" Баранавіцкага раёна Васіль Маркевіч, старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Юрый Наркевіч, кіраўнік абласной калегіі адвакатаў Тамара Шатлікава. Пасаду сенатара таксама зоймуць старшыня Жабінкаўскага райсавета Анатоль Шалтанюк, дырэктар ААТ "Парахонскае" Валерый Храленка, загадчыца натарыяльнай канторы Пінска Ірына Сачкоўская.

Дэпутаты мясцовых Саветаў у Віцебскай вобласці падтрымалі кандыдатуры начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Юрыя Дзеркача, дырэктара рэгіянальнай тэлерадыёкампаніі "Віцебск" Алены Панцюховай, рэктара Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэта Анатоля Шчаснага, начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Ірыны Ляўковіч, старшыні Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрыя Дзямідава. Ад Віцебскай вобласці ў сенат выбраны таксама дырэктар Полацкага каледжа Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П.М.Машэрава Таццяна Палушкіна, начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ "Белаграпрамбанк" Алег Жынгель, генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскаблдарбуд" Уладзімір Мацвееў.

Інтарэсы жыхароў Гомельскай вобласці ў Савеце Рэспублікі будуць прадстаўляць генеральны дырэктар РУП "ВА "Беларуснафта" Аляксандр Ляхаў, старшыня абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ала Смаляк, мастацкі кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Беларусі народнага цырка імя Валерыя Абеля ДУ "Палац культуры "Касцюкоўка" Таццяна Абель. Ад паўднёва-ўсходняга рэгіёна ў верхнюю палату парламента выбраны таксама загадчык аддзялення мікрахірургіі вока нумар 1 Гомельскай абласной спецыялізаванай клінічнай бальніцы Уладзімір Катовіч, старшыня абласнога аб'яднання прафсаюзаў ФПБ Аляксей Нявераў, дырэктар КСУП "Саўгас-камбінат "Зара" Алег Слінько, галоўны рэдактар ​​газеты "Свабоднае слова" Андрэй Шышкін, начальнік Гомельскай мытні Фелікс Яшкоў.

Прадстаўляць Гродзенскую вобласць у Савеце Рэспублікі будуць першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы Алег Раманаў, старшыня СВК "Азёры Гродзенскага раёна" Аляксандр Шышко, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч, галоўны рэдактар ​​"Лідскай газеты" Кацярына Серафіновіч. Сенатарамі выбраны таксама дырэктар Навагрудскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Эльвіра Сарока, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Віктар Сняжыцкі, дырэктар Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Ігар Гедзіч, намеснік дырэктара па развіцці СТАА "Контэ Спа" Валянцін Байко.

Сенатарамі ад Мінскай вобласці сталі генеральны дырэктар ААТ "Беларуськалій" Іван Галаваты і дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава Алег Суконка. Таксама выбраны начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама Аляксандр Бачыла, старшыня Барысаўскага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Алена Зяблікава, дырэктар сярэдняй школы нумар 14 Маладзечна Каліна Капуцкая, генеральны дырэктар агракамбіната "Дзяржынскі" Уладзімір Лук'янаў, старшыня Мінаблсавета дэпутатаў Наталля Якубіцкая, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання Валерый Гайдукевіч.

Членамі Савета Рэспублікі ад Магілёўскай вобласці сталі старшыня праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Віктар Ананіч, дырэктар ААТ "Чырвоны харчавік" Сяргей Анюхоўскі, першы сакратар ЦК ГА "БРСМ" Дзмітрый Варанюк, прарэктар па вучэбнай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова Алег Дзячэнка. Пасведчанні аб выбранні ў хуткім часе атрымаюць галоўны ўрач Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Ігар Каско, начальнік Магілёўскага інстытута МУС Валерый Палішчук, генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб'яднання па паліве і газіфікацыі "Белпалівагаз" Аляксей Кушнарэнка, дырэктар унітарнага камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Саўгас "Дабраволец" Алег Портнік.

Сенатарамі ад Мінска выбраны дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанцін Драздоўскі, галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Андрэй Іванец, дырэктар гімназіі нумар 10 Марына Ільіна, начальнік галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў па Мінску Таццяна Рунец. Прадстаўляць інтарэсы сталіцы ў верхняй палаце парламента будуць таксама дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Алег Румо, загадчык кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін БДУ Андрэй Русаковіч, намеснік дырэктара - кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі Сяргей Сівец і старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар Чайчыц.

Савет Рэспублікі - палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Парадак яе фарміравання спалучае элементы выбарнасці і назначэння. Па восем членаў выбіраюцца ад кожнай вобласці і Мінска шляхам тайнага галасавання, яшчэ восем сенатараў назначае Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі