Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 лістапада 2019, 11:50

У Беларусі няма ні адной безальтэрнатыўнай акругі на парламенцкіх выбарах - ЦВК

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі няма ні адной безальтэрнатыўнай акругі на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына таксама выказала ўпэўненасць, што ў выбаршчыкаў ёсць цікавасць да выбараў і яны прыйдуць прагаласаваць.

На яе думку, будзе актыўным датэрміновае галасаванне, якое стартавала сёння ў Беларусі. Гэтаму пасадзейнічае ў тым ліку і тое, што на бягучым тыдні адзін выхадны, лічыць старшыня ЦВК. "Субота - таксама рабочы дзень. Думаю, выбаршчыкі скарыстаюцца магчымасцю, каб прагаласаваць датэрмінова і вызваліць адзіны выхадны", - сказала Лідзія Ярмошына. Пры гэтым яна ўстрымалася ад прагнозаў адносна яўкі.

Да гэтага часу ў выбарчай гонцы засталося 516 кандыдатаў у дэпутаты. У адносінах да 13 чалавек адменены рашэнні аб рэгістрацыі, 33 самі знялі свае кандыдатуры.

Прагаласаваць датэрмінова можна будзе па 16 лістапада ўключна. Выбарчыя ўчасткі будуць адкрыты з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі