Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 лістапада 2019, 11:24

У Беларусі былі створаны ўсе ўмовы для свабоднага волевыяўлення грамадзян - Орда

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі былі створаны ўсе неабходныя ўмовы для свабоднага волевыяўлення грамадзян, заявіў сёння журналістам старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выбары прайшлі ў поўнай адпаведнасці з заканадаўствам. Для выбаршчыкаў былі створаны ўсе неабходныя ўмовы, каб кожны мог свабодна зрабіць той выбар, які ён лічыць правільным", - сказаў Міхаіл Орда.

Паводле яго слоў, сістэмных парушэнняў, якія маглі б паўплываць на ход галасавання, не выяўлена. "Вядома, ёсць асобныя спрэчныя сітуацыі, тэхнічныя пытанні. Але гэта нармальны ход выбараў. У выбарчай кампаніі задзейнічана шмат людзей, ідзе сутыкненне розных ідэй, інтарэсаў. Зразумела, у такой сітуацыі могуць быць нейкія шурпатасці. Але хачу падкрэсліць, што ўсе заўвагі нашых прафсаюзных наглядальнікаў аператыўна ўстараняліся ўчастковымі камісіямі ў рабочым рэжыме", - падкрэсліў старшыня ФПБ.

Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі прынята заява па выніках выбарчай кампаніі. "Гэта заява прынята сёння ўсімі членскімі арганізацыямі Федэрацыі прафсаюзаў, актывісты якіх працавалі непасрэдна на выбарах", - дадаў Міхаіл Орда.

У прыватнасці, у заяве адзначаецца, што выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання мелі галосны, адкрыты і дэмакратычны характар. Забяспечана празрыстасць і поўная транспарэнтнасць выбарчага працэсу. "Федэрацыя прафсаюзаў заклікае ўсіх нацыянальных і міжнародных наглядальнікаў таксама даць узважаную і аб'ектыўную ацэнку праведзеным выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання", - гаворыцца ў заяве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі