Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 кастрычніка 2017, 17:02

У АДКБ заяўляюць аб актывізацыі дзейнасці ІДІЛ у Афганістане

24 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У АДКБ заяўляюць аб актывізацыі дзейнасці ІДІЛ у Афганістане. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў па выніках праведзенага сёння ў Маскве пасяджэння рабочай групы па Афганістане пры Савеце міністраў замежных спраў АДКБ.

"Абмеркаваны пытанні, звязаныя з ваенна-палітычнай і гуманітарнай сітуацыяй у Ісламскай Рэспубліцы Афганістан, пагрозамі бяспекі дзяржаў - членаў АДКБ, якія ідуць з тэрыторыі гэтай краіны, - адзначыў прэс-сакратар. - Канстатаваны актывізацыя дзейнасці ІДІЛ і іншых тэрарыстычных арганізацый на тэрыторыі Афганістана, тэндэнцыя да пераносу нестабільнасці з поўдня на поўнач краіны, усё большая пагроза экспарту экстрэмізму і тэрарызму ў зону адказнасці АДКБ".

На пасяджэнні падкрэслена неабходнасць прадаўжэння працэсу кансалідацыі намаганняў дзяржаў - членаў АДКБ на афганскім напрамку ў рамках Арганізацыі, на двухбаковай аснове і ў фармаце профільных міжнародных пляцовак. Быў прааналізаваны ход выканання плана работы рабочай групы на другое паўгоддзе 2017 года, разгледжаны і зацверджаны план работы на першую палавіну 2018 года.

Пасяджэнне рабочай групы прайшло пад старшынствам старшага саветніка пасольства Беларусі ў Расіі намесніка нацыянальнага каардынатара Беларусі па Афганістане Канстанціна Бурака. У ім прынялі таксама ўдзел намеснік генеральнага сакратара АДКБ Ара Бадалян, кіраўнік рэгіянальнай дэлегацыі Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа ў Расіі, Беларусі і Малдове Магне Барт, нацыянальныя каардынатары па Афганістане і пастаянныя прадстаўнікі дзяржаў - членаў АДКБ.-0-

Фота АДКБ

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі