Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 ліпеня 2018, 15:11

У ААН прэзентавалі вопыт і напрацоўкі краін ЕАЭС у дасягненні МУР

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўразійская эканамічная камісія прэзентавала вопыт і напрацоўкі краін ЕАЭС у галіне дасягнення Мэт устойлівага развіцця на сесіі "Рэалізацыя МУР: вопыт рэгіёнаў" у час палітычнага форуму высокага ўзроўню Эканамічнага і сацыяльнага савета ААН у Нью-Ёрку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

"Эканамічная інтэграцыя - дадатковы фактар, што дазваляе дзяржавам, якія ўдзельнічаюць у рэгіянальных эканамічных аб'яднаннях, дасягнуць МУР хутчэй", - адзначыла член Калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК Таццяна Валавая, каменціруючы асноўныя вывады даклада ЕЭК аб дасягненні МУР у рэгіёне ЕАЭС, які быў прадстаўлены ў ААН у мінулым годзе. Яна падкрэсліла, што ў тых сферах, дзе інтэграцыйнае ўзаемадзеянне больш цеснае, назіраецца лепшая дынаміка росту паказчыкаў устойлівага развіцця.

Аналіз эканамічных працэсаў у ЕАЭС праз прызму ўстойлівага развіцця надаў імпульс сістэмнай рабоце па такіх напрамках, як распрацоўка сістэмы статыстычных паказчыкаў для аналізу МУР, метадалогіі ацэнкі інтэграцыйнага развіцця і сістэмы індыкатараў інтэграцыі, а таксама ацэнка інклюзіўнасці росту эканомік. "Вынікі аналізу ў галіне ўстойлівага развіцця знаходзяць адлюстраванне ў нашай практычнай штодзённай рабоце, у тым ліку ў рэкамендацыях, якія ЕЭК накіроўвае ўрадам дзяржаў ЕАЭС", - заявіла Таццяна Валавая.

На мерапрыемстве выступілі кіраўнікі ўсіх рэгіянальных камісій ААН: Эканамічнай камісіі для Лацінскай Амерыкі, Эканамічнай камісіі для Афрыкі, Эканамічнай і Сацыяльнай камісіі для Заходняй Азіі, Эканамічнай камісіі для Еўропы, Эканамічнай і сацыяльнай камісіі для Азіі і Ціхага акіяна. Яны сышліся на думцы, што рэгіянальнае вымярэнне для дасягнення Мэт устойлівага развіцця з'яўляецца важнейшым напрамкам, які дапаможа выбудаваць эфектыўную і скаардынаваную работу ў гэтай галіне. Намаганні на ўзроўні рэгіёнаў лагічна дапаўняюць нацыянальныя трэкі і дазваляюць больш упэўнена рухацца да мэт, устаноўленых ААН. Сваю пазіцыю таксама агучылі прадстаўнікі дзяржаў і рэгіянальных эканамічных аб'яднанняў, у тым ліку ЕС і Афрыканскага саюза.

У прэс-службе ЕЭК адзначылі, што Еўразійскі эканамічны саюз стаў першым рэгіянальным эканамічным аб'яднаннем, якое прадставіла даклад аб ходзе дасягненняў Мэт устойлівага развіцця па асобным рэгіёне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі