Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Турцыя ўдзячна Беларусі за верную дружбу і салідарнасць

Палітыка 16.07.2018 | 11:32

16 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Турцыя ўдзячна Беларусі за верную дружбу і салідарнасць. Аб гэтым 15 чэрвеня заявіла пасол Турцыі ў Беларусі Кезбан Нілвана Дарама на памятным мерапрыемстве, прысвечаным другой гадавіне перамогі дэмакратычнай сістэмы над прыхільнікамі перавароту ў Турцыі.

"Два гады таму Турцыя перажыла беспрэцэдэнтную ў сённяшняй гісторыі тэрарыстычную атаку. Гэта быў замах на стабільнасць і працвітанне нашай краіны, мір і братэрства. Па закліку Прэзідэнта народ з'яднаўся і ўстаў на абарону суверэнітэту і дэмакратыі", - сказала пасол.

Мерапрыемства ў рэзідэнцыі пасольства Турцыі ў Мінску таксама было прысвечана праведзеным 24 чэрвеня бягучага года прэзідэнцкім і парламенцкім выбарам у гэтай краіне. "Мы правялі выбары з самым высокім паказчыкам удзелу за ўсю палітычную гісторыю Турцыі. На гэты раз наш народ, які даў адпор спробе дзяржаўнага перавароту і тэрарыстам, прыйшоў на выбарчыя ўчасткі і выбраў прэзідэнта і дэпутатаў. Турцыя яшчэ раз зрабіла свой выбар у бок дэмакратыі, стаўшы на бок абароны правоў і свабоды, рашучай барацьбы з тэрарызмам", - падкрэсліла дыпламат.

Кезбан Нілвана Дарама асабліва адзначыла, што Беларусь была адной з першых краін, што асудзілі спробу перавароту і выказалі падтрымку Турцыі раніцай 16 ліпеня 2016 года. А адным з першых лідараў, якя павіншавалі Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана з перамогай на выбарах, быў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

"Яшчэ раз хачу выказаць удзячнасць Беларусі і беларускаму народу за верную дружбу і салідарнасць у нашай барацьбе, якія яны дэманструюць з самага пачатку нашых адносін і да гэтага дня", - дадала пасол.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, сустаршыня беларуска-турэцкай міжпарламенцкай групы дружбы Сяргей Рахманаў выказаў словы павагі і салідарнасці з турэцкім народам і кіраўніцтвам Турцыі не толькі ў барацьбе за каштоўнасці, але і за працвітанне Турцыі, яе будучыню і паспяховае развіццё. Парламентарый падкрэсліў цесныя адносіны з Турцыяй. "Гэта вызначаецца ў першую чаргу тым, што мы прыкладна аднолькава бачым будучае развіццё свету, разам выступаем за глабальныя каштоўнасці, якія нашы народы сфарміравалі на працягу доўгага часу. І мы хацелі б, каб нашы краіны захоўвалі сваю ідэнтычнасць, пастаянна развіваліся і заўсёды займалі дастойнае месца ў сусветным супольніцтве", - сказаў ён.

Сяргей Рахманаў таксама адзначыў дасягненні Турцыі, якая пры ўсіх праблемах паспяхова рухаецца наперад, мае высокія тэмпы развіцця і адыгрывае дастойную ролю ў рэгіёне і свеце. "Мы вельмі рады, што ў нас добрае парламенцкае супрацоўніцтва з Турцыяй, і гэта ўзаемадзеянне не спыняецца. Самае галоўнае, што ў нас існуе вялікі ўзровень даверу на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, кіраўніцтва краін. І гэты давер распаўсюджваецца на ўсё наша грамадства. Мы давяраем Турцыі. Таму мы гатовы ісці на сур'ёзнае і глыбокае ўзаемадзеянне па ўсіх напрамках", - падкрэсліў парламентарый.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі Беларусі ў студзені-ліпені 2018 года Студзень-ліпень 2018 года (да студзеня-ліпеня 2017-га): ВУП - 104,4%, выпуск прадукцыі прамысловасці* - 107,5%, выпуск прадукцыі сельскай гаспадаркі - 106,1%, інвестыцыі ў асноўны капітал - 111,3%.