Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 жніўня 2017, 17:22

Турцыя прапануе Беларусі паглыбляць супрацоўніцтва ў адукацыі і культуры

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Турцыя прапануе Беларусі паглыбляць супрацоўніцтва ў адукацыі і культуры. Аб гэтым 7 жніўня ішла размова на сустрэчы ў Анкары старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча са старшынёй Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі Ісмаілам Кахраманам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

На сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы актывізацыі міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў важнасць пашырэння кантактаў паміж групамі дружбы, якія дзейнічаюць у парламентах дзвюх краін, а таксама пацвердзіў гатоўнасць прыняць у Беларусі дэлегацыю групы дружбы Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі. "Ён адзначыў, што ў Беларусі станоўча ацэньваюць дружалюбныя крокі з боку Турцыі пры ўзаемадзеянні на розных міжнародных пляцоўках. Ісмаіл Кахраман у сваю чаргу звярнуў увагу на неабходнасць далейшага паглыблення беларуска-турэцкіх адносін у навукова-тэхнічнай, адукацыйнай, культурнай галінах, а таксама ў сферы маладзёжнай палітыкі", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Беларуская парламенцкая дэлегацыя 7 жніўня ўсклала вянок да магілы заснавальніка турэцкай дзяржавы Мустафы Кемаля Атацюрка. Кіраўнік беларускай дэлегацыі пакінуў запіс у Кнізе пачэсных гасцей маўзалея.

У час візіту ў Турцыю дэлегацыя на чале з Міхаілам Мясніковічам сустрэнецца таксама з прэм'ер-міністрам Біналі Йылдырымам і старшынёй групы дружбы парламента Турцыі з Нацыянальным сходам Беларусі Феваі Арсланам. Гэты візіт парламенцкай дэлегацыі будзе садзейнічаць далейшай актывізацыі міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, абмеркавання перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва, а таксама іншых пытанняў, якія маюць узаемны інтарэс, падкрэслілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі