Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 верасня 2016, 14:29

Цырымонія гашэння памятнага канверта з нагоды дзяржвізіту Лукашэнкі адбылася ў пасольстве Беларусі ў Кітаі

30 верасня, Пекін /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Цырымонія гашэння памятнага канверта, выпушчанага Кітайскай нацыянальнай філатэлістычнай карпарацыяй з нагоды дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, адбылася ў пасольстве Беларусі ў Кітаі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды і пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін.

На адным баку канверта размешчана фатаграфія Прэзідэнта Беларусі, яго ўласнаручнае кароткае пасланне "Кiтайскiм сябрам з пажаданнямi дабрабыту" з подпісам, а таксама марка Пошты Кітая.

Памятны канверт выдадзены тыражом 50 тыс. экзэмпляраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі