Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
31 кастрычніка 2019, 13:30

ЦВК падвядзе вынікі выбараў у Савет Рэспублікі 12 лістапада

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтрвыбаркам установіць вынікі выбараў членаў Савета Рэспублікі 12 лістапада. Размова аб гэтым ішла сёння на пасяджэнні ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выбары членаў Савета Рэспублікі адрозніваюцца ад выбараў у Палату прадстаўнікоў тым, што з'яўляюцца ўскоснымі. Членаў верхняй палаты выбіраюць дэпутаты мясцовых Саветаў. Пасяджэнні праходзяць галосна, на іх маюць права прысутнічаць СМІ.

У ЦВК растлумачылі нюансы працэдуры назірання. Яго могуць весці толькі члены Савета Рэспублікі, якія не балаціруюцца на наступны тэрмін, а таксама не задзейнічаныя ў галасаванні дэпутаты мясцовых Саветаў, аблсаветаў. Што датычыцца прысутнасці наглядальнікаў ад грамадскіх аб'яднанняў, то законам гэта не прадугледжана.

Міжнародных наглядальнікаў таксама запрашаюць працаваць на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Выбарчую кампанію ў Савет Рэспублікі яны не ахопліваюць.

Выбары сенатараў назначаны на 7 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі