Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 верасня 2016, 14:04

ЦВК не знайшла падстаў для задавальнення скаргаў на прызнанне вынікаў выбараў несапраўднымі

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтрвыбаркам Беларусі не знайшоў падстаў для задавальнення дзвюх скаргаў на прызнанне вынікаў парламенцкіх выбараў несапраўднымі. Размова аб гэтым ішла сёння на пасяджэнні ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У гэтым выпадку рашэнне Цэнтральнай камісіі з'яўляецца канчатковым.

Каменціруючы змест скаргаў, пададзеных у ходзе кампаніі па выбарах у Палату прадстаўнікоў, Лідзія Ярмошына адзначыла, што галоўнай памылкай заяўнікаў стала меркаванне аб тым, што можна па асобным участку прызнаць выбары неправедзенымі. "Па ўчастку выбары неправедзенымі не прызнаюцца наогул, бо падвядзенне вынікаў ажыццяўляецца па выбарчай акрузе", - растлумачыла яна.

Паводле слоў старшыні Цэнтрвыбаркама, часта і наглядальнікі, і экс-кандыдаты не разумеюць, што па ўчастках лічацца толькі галасы, а падвядзенне вынікаў можа ажыццяўляцца толькі ў рамках дадзенай выбарчай акругі, паколькі дэпутат выбіраецца ад акругі ў цэлым, а не па адным участку. "Гэта асноўная памылка, якая прасочваецца пры падачы скаргаў і зваротаў па выніках гэтай выбарчай кампаніі", - рэзюмавала Лідзія Ярмошына.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі