Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 мая 2018, 10:40

Цэнтр прававой інфармацыі Беларусі адкрыўся ў сталіцы Таджыкістана

14 мая, Душанбэ /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Цэнтр прававой інфармацыі Беларусі адкрыўся ў сталіцы Таджыкістана Душанбэ на базе Таджыкскага тэхнічнага ўніверсітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адпаведнае пагадненне ў Душанбэ падпісалі намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Беларусі Вячаслаў Бекета і рэктар універсітэта Хайдар Адзіназада.

Як было адзначана, стварэнне цэнтра прававой інфармацыі важна ў першую чаргу для студэнтаў, якія навучаюцца на сумесных з беларускімі ВНУ факультэтах і ў далейшым будуць прадаўжаць навучанне ў Беларусі. Аднак яго дапамогай змогуць скарыстацца ўсе жадаючыя, у тым ліку прадстаўнікі бізнесу.

Пасол Беларусі ў Таджыкістане Алег Іваноў падкрэсліў, што цэнтр будзе не проста садзейнічаць абмену інфармацыяй. "У сучасным свеце каналаў для абмену інфармацыяй дастаткова. Напэўна, гэта крыху большае. Гэта і абмен тэхналогіямі, кантакты спецыялістаў. І вельмі важна, што тут будзе прыкладны аспект, які датычыцца Еўразійскага эканамічнага саюза, - адзначыў пасол. - Цяпер Таджыкістан знаходзіцца на няпростым шляху вызначэння сваіх знешнеэканамічных прыярытэтаў. Далучэнне да практычнай базы таго, што ўжо напрацаваў ЕАЭС, будзе мець добры прыкладны эфект".

Вячаслаў Бекета таксама адзначыў важнасць таго, што прававая інфармацыя Беларусі даступна і за яе межамі. Цяпер цэнтры, якія забяспечваюць бесперашкодны доступ грамадзян да беларускага заканадаўства, функцыянуюць у Польшчы, Латвіі, Літве, Італіі, Расіі, Венгрыі, Пакістане, Чэхіі, Сербіі, Кітаі, Кыргызстане, Казахстане і Малдове.

Створаны на базе Таджыкскага тэхнічнага ўніверсітэта цэнтр эталоннай прававой інфармацыі прызначаны стаць адной з пляцовак, дзе ўсе зацікаўленыя асобы могуць не толькі азнаёміцца з функцыянуючымі на тэрыторыі Беларусі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі, атрымаць навыкі работы з імі, але і ўнесці свой уклад у іх развіццё, выпрацоўку найбольш прадукцыйных падыходаў да выкарыстання дасягненняў у сферы права і інфарматызацыі для ўмацавання ўзаемаразумення і супрацоўніцтва.

Доступ да прававой інфармацыі ў цэнтры будзе забяспечвацца з дапамогай сістэмы "ЭТАЛОН-ONLINE".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі