Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
31 студзеня 2018, 13:27

Тры парламенцкія слуханні плануе правесці Палата прадстаўнікоў у 2018 годзе

31 студзеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Тры парламенцкія слуханні плануе правесці Палата прадстаўнікоў у 2018 годзе. Аб гэтым сёння заявіў яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні савета Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, парламентарыі ў гэтым годзе ўдзеляць пільную ўвагу маніторынгу дзеючага заканадаўства. Перш за ўсё размова ідзе аб трох парламенцкіх слуханнях. "У чэрвені - па пытаннях удасканалення энергетычнай галіны краіны. На асенняй сесіі - па паляпшэнні інвестыцыйнага клімату і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі", - праінфармаваў спікер.

Ён падкрэсліў, што слуханні павінны быць дасканала падрыхтаванымі і, галоўнае, павінны мець практычны вынік у выглядзе рэкамендацый, якія могуць быць улічаны пры дапрацоўцы адпаведных законаў. Старшыня Палаты прадстаўнікоў дадаў, што такі ж падыход павінен быць пры правядзенні парламентарыямі семінараў, круглых сталоў, выязных пасяджэнняў. Усяго такіх мерапрыемстваў запланавана каля 50.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі