Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 кастрычніка 2018, 12:28

Таджыкістан прыме ўсе меры для паспяховай рэалізацыі сумесных з Беларуссю праектаў - Рахмон

12 кастрычніка, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. Таджыкістан прыме ўсе меры для паспяховай рэалізацыі сумесных з Беларуссю праектаў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон сёння на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Эмамалі Рахмон асабліва падкрэсліў, што Таджыкістан гатовы выканаць усе дамоўленасці, дасягнутыя ў ходзе і майскага, і вераснёўскага візітаў Прэзідэнта Беларусі ў Таджыкістан, і краіны сапраўды з'яўляюцца стратэгічнымі партнёрамі. На сустрэчы беларускі бок пацвердзіў, што гатовы перадаць Таджыкістану ў бліжэйшы час праект дагавора аб стратэгічным партнёрстве.

Прэзідэнт Таджыкістана адзначыў, што ўрад і далей будзе аказваць усю магчымую падтрымку сумесным з Беларуссю праектам. У тым ліку размова ідзе аб вызваленні ад ПДВ і некаторых іншых ільготах. Увесь неабходны адміністрацыйны рэсурс з таджыкскага боку будзе для гэтага задзейнічаны, запэўніў ён.

Паводле інфармацыі таджыкскага боку, ужо практычна ўсё гатова да адпраўкі саджанцаў для закладкі фруктовых садоў у Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі