Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 лютага 2017, 12:38

Сустрэча Макея і Лаўрова ў Маскве мела рабочы характар - МЗС

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі і Расіі Уладзіміра Макея і Сяргея Лаўрова 21 лютага ў Маскве мела рабочы характар. Аб гэтым, адказваючы на пытанні журналістаў, заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прадстаўніка МЗС, у прыватнасці, пацікавіліся, ці абмяркоўвалася на гэтай сустрэчы тэматыка візавай, міграцыйнай палітыкі і які вынік гэтага абмеркавання. "Сустрэча міністраў мела рабочы характар. Задач выйсці на падпісанне нейкіх дакументаў, прадэклараваць згоду па тых ці іншых пытаннях перад сустрэчай не ставілася. Абмяркоўваўся самы шырокі спектр актуальных пытанняў, - заявіў прэс-сакратар. - Усё знаходзіцца ў рабоце".

Як паведамлялася, 21 лютага міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сустрэчу з кіраўніком расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргеем Лаўровым у ходзе рабочай паездкі ў Расійскую Федэрацыю. "Беларусь і Расія павінны падысці да 25-годдзя ўстанаўлення дыпадносін з рэальнымі справамі", - сказаў Уладзімір Макей.

Міністр адзначыў, што цяперашняя сустрэча "гэта добрая магчымасць абмеркаваць шэраг актуальных пытанняў двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяння на міжнародных пляцоўках".

Былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага беларуска-расійскага парадку дня, узаемадзеяння на міжнароднай арэне і ў міжнародных арганізацыях, падрыхтоўкі да святкавання 25-гадовага юбілею ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Расіяй.

Акрамя таго, 22 лютага Уладзімір Макей сустрэўся з квотнымі работнікамі ад Беларусі ў інтэграцыйных органах ЕАЭС, АДКБ і Саюзнай дзяржавы. Былі абмеркаваны актуальныя тэмы міжнароднага супрацоўніцтва па эканамічнай і іншай праблематыцы, намечаны падыходы да вырашэння шэрага бягучых пытанняў двухбаковага і шматбаковага парадкаў дня.

"Што датычыцца сустрэчы з грамадзянамі Беларусі - супрацоўнікамі сакратарыятаў міжнародных арганізацый - гэта стандартная, традыцыйная форма работы. Такія сустрэчы рэгулярна праводзяцца ў Нью-Ёрку, Жэневе, дзе размешчаны структуры ААН. Такія сустрэчы праводзіліся ў Маскве. Сустрэча, якая адбылася ўчора, таксама мела планавы характар. Нам цікава і важна меркаванне нашых грамадзян, якія працуюць у сакратарыятах міжнародных структур. Нам важна звяраць з імі гадзіннікі і прымаць інфармаваныя рашэнні", - адзначыў на брыфінгу ў МЗС Дзмітрый Мірончык.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі