22 жніўня, Мінск /БЕЛТА - ТАСС/. Памочнік прэзідэнта Расіі Уладзіслаў Суркоў выказаў задаволенасць праведзенай 21 жніўня ў Мінску сустрэчай са спецпрадстаўніком Дзярждэпартамента ЗША па Украіне Куртам Волкерам, паведамляе БЕЛТА.
"Мы згодны, што бягучая сітуацыя на паўднёвым усходзе Украіны не можа задавольваць ні канфліктуючыя бакі, ні знешнія сілы, якія садзейнічаюць урэгуляванню, - сказаў Уладзіслаў Суркоў па выніках перагавораў. - Дыскусія вялася ў тоне ўзаемнай павагі і зацікаўленасці, сумленна, сур'ёзна, без ілюзій і прадузятасці. Прыхільнасць да мінскіх пагадненняў пад сумнененне не ставілася: абодва бакі прапанавалі свежыя ідэі і наватарскія падыходы па іх рэалізацыі".
"Дамовіліся аб прадаўжэнні сумеснай работы. Вызначылі тэмы для наступнай сустрэчы. Згадзіліся з тым, што мірны працэс і на палітычным трэку, і ў сферы бяспекі можа і павінен ісці хутчэй", - сказаў памочнік прэзідэнта Расіі.
"Добрая сустрэча", - рэзюмаваў ён.-0-