Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 студзеня 2017, 11:26

Супрацоўніцтва Беларусі са Святым прастолам абмеркавана на сустрэчах Алейніка ў Ватыкане

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўніцтва Беларусі са Святым прастолам абмеркавана ў Ватыкане ў час рабочай паездкі пасла Беларусі ў Вялікабрытаніі і пры Святым прастоле па сумяшчальніцтве Сяргея Алейніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Сяргей Алейнік прыняў удзел у навагодняй аўдыенцыі Папы Рымскага Францыска для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Святым прастоле, у ходзе якой адбылася кароткая размова пасла Беларусі з пантыфікам.

Беларускі дыпламат сустрэўся з дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам П'етра Паралінам і сакратаром па адносінах з дзяржавамі (міністрам замежных спраў) Ватыкана архібіскупам Полам Галахерам. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Ватыкан у маі 2016 года.

Пасол Беларусі таксама правёў сустрэчы з дырэктарам Музеяў Ватыкана Барбарай Джатай і прэфектам Ватыканскай Апостальскай бібліятэкі Чэзарэ Пасіні, у час якіх былі разгледжаны крокі па далейшым развіцці ўзаемадзеяння ў галіне культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі