Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 сакавіка 2018, 11:28

Супрацоўніцтва Беларусі і Аргенціны ў палітычнай сферы абмеркавана ў Буэнас-Айрэсе

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўніцтва Беларусі і Аргенціны ў палітычнай сферы абмеркавана на кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў у Буэнас-Айрэсе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Беларускую дэлегацыю на перагаворах узначаліў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, аргенцінскую - намеснік міністра замежных спраў Даніэль Раймондзі.

У час кансультацый абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін, уключаючы палітычнае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый. Асаблівая ўвага ўдзелена пашырэнню гандлёва-эканамічных сувязей і развіццю дагаворна-прававой базы.

Па выніках кансультацый быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Аргенціны па пытаннях двухбаковых кансультацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі