Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 сакавіка 2017, 11:30

Сумеснае пасяджэнне Савета пастаянных прадстаўнікоў СНД і Камісіі па эканамічных пытаннях пройдзе 30 сакавіка

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумеснае пасяджэнне Савета пастаянных прадстаўнікоў і Камісіі па эканамічных пытаннях (КЭП) пры Эканамічным савеце СНД пройдзе 30 сакавіка ў Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

Плануецца, што члены Савета пастаянных прадстаўнікоў і КЭП сфарміруюць праект парадку дня чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, якое пройдзе 26 мая ў Казані. У праект парадку дня будуць уключаны пытанні, якія датычацца ўзаемадзеяння ў сферы інавацый, забеспячэння транспартнай бяспекі, выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах, падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне геадэзіі, картаграфіі, кадастру і дыстанцыйнага зандзіравання зямлі. Акрамя таго, кіраўнікам урадаў будзе прапанавана разгледзець дакументы, якія рэгламентуюць супрацоўніцтва ў галіне радыёнавігацыі, процідзеяння вытворчасці і распаўсюджванню кантрафактнай прадукцыі, абароны інтэлектуальнай уласнасці і інш.

Удзельнікі сумеснага пасяджэння абмяркуюць ход выканання рашэння Савета кіраўнікоў дзяржаў ад 16 верасня 2016 года аб адаптацыі СНД да сучаснасці. "Работа па далейшым удасканаленні дзейнасці Садружнасці і яе адаптацыі да сучасных рэалій пачата па прапанове Рэспублікі Казахстан, якая ўнесла шэраг прапаноў па яе трансфармацыі. Па выніках разгляду гэтых прапаноў міністэрствамі замежных спраў і было прынята згаданае рашэнне СКД, якое дало старт новаму этапу ў развіцці арганізацыі", - нагадалі ў прэс-службе.

Савет кіраўнікоў дзяржаў вырашыў прадоўжыць канструктыўную работу па далейшым адаптаванні СНД і даручыў Савету пастаянных прадстаўнікоў і КЭП сумесна з Выканкамам СНД разгледзець наконт гэтага дадатковыя прапановы.

Акрамя таго, пойдзе размова аб ходзе выканання Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі трэцяга этапа (2016-2020 гады) Стратэгіі эканамічнага развіцця Садружнасці. Мерапрыемствы гэтага плана накіраваны на развіццё міждзяржаўнай інавацыйнай прасторы, прававой аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці, міждзяржаўнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на аснове зоны свабоднага гандлю, стварэнне агульных рынкаў працы і паслуг, развіццё ўзаемадзеяння ў сацыяльна-эканамічнай і валютна-фінансавай сферах. План ахоплівае больш за 20 напрамкаў і налічвае 291 мерапрыемства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі