Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 снежня 2017, 10:11

Створана нефармальная парламенцкая група дружбы Швейцарыя-Беларусь

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Берне адбылося ўстаноўчае пасяджэнне дэпутатаў Федэральнага сходу Швейцарскай Канфедэрацыі, у ходзе якога была створана нефармальная парламенцкая група дружбы Швейцарыя-Беларусь, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт пасольства Беларусі ў Швейцарыі.

"Гэта першая швейцарская парламенцкая група дружбы з Беларуссю за 25 гадоў беларуска-швейцарскіх дыпламатычных адносін", - гаворыцца ў паведамленні.

У склад групы ўвайшлі прадстаўнікі верхняй і ніжняй палат парламента Швейцарыі. Сустаршынямі групы сталі кіраўнік камітэта па знешняй палітыцы Савета кантонаў Філіпа Ламбардзі, кіраўнік камітэта па фінансах Нацыянальнага савета Маргарэт Кінер Нелен, а таксама дэпутат Нацыянальнага савета Андрэас Эбі.

"Група адкрыта для далучэння іншых дэпутатаў Федэральнага сходу Швейцарыі", - адзначаецца ў паведамленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі