Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 кастрычніка 2016, 16:13

Старшынства ў СНД у 2017 годзе пераходзіць да Расіі

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшынства ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў з 1 студзеня 2017 года пераходзіць да Расіі, паведаміў журналістам старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў па выніках пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З 1 студзеня старшынства ў СНД прымае Расійская Федэрацыя. Сёння члены дэлегацыі пажадалі поспехаў прадстаўнікам Расіі, старшыні ўрада Расіі Дзмітрыю Мядзведзеву", - адзначыў Сяргей Лебедзеў.

Паводле яго слоў, краіны СНД выказалі надзею, што старшынства Расіі ў Садружнасці надасць новы імпульс для ўмацавання супрацоўніцтва.

У 2016 годзе ў СНД старшынствуе Кыргызстан.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі