Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Хакей у Беларусі
Учора 16:17 Стужка навiн
Усе навіны

Старшыня ПА АБСЕ Крысцін Мутонен прыбудзе ў Беларусь

Палітыка 15.03.2017 | 09:56
Крысцін Мутонен
Крысцін Мутонен

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ Крысцін Мутонен прыбудзе сёння ў Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

З госцяй сустрэнуцца спікеры абедзвюх палат беларускага парламента Уладзімір Андрэйчанка і Міхаіл Мясніковіч. Плануецца абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва Нацыянальнага сходу і ПА АБСЕ, у тым ліку правядзення ў ліпені 2017 года ў Мінску 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі. У сувязі з гэтым бакамі будзе падпісана пагадненне.

Акрамя Крысцін Мутонен, у складзе дэлегацыі ПА АБСЕ генеральны сакратар Парламенцкай асамблеі Раберта Мантэла і намеснік генсакратара Густава Паярэс.

Як адзначылі ў прэс-службе, візіт старшыні ПА АБСЕ стане трэцім візітам старшынь гэтай арганізацыі ў Беларусь. Так, у 2009 годзе краіну наведаў Жаао Саарэш, у 2012 годзе - Рыкарда Мільёры.

Летняя сесія ПА АБСЕ пройдзе ў Мінску 5-9 ліпеня і будзе прысвечана ўмацаванню ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і працвітання ў рэгіёне. Усяго ў перыяд сесіі чакаецца каля 700 гасцей. У цэлым плануецца насычаная праграма, якая ўключае пасяджэнне пастаяннага камітэта ПА АБСЕ і агульных камітэтаў па палітычных пытаннях і бяспецы; па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі; па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях.

Парламенцкая асамблея АБСЕ створана ў красавіку 1991 года ў Мадрыдзе (Іспанія), у яе рабоце ўдзельнічаюць 323 парламентарыі, якія прадстаўляюць 57 краін. Асноўнымі задачамі з'яўляюцца садзейнічанне міжпарламенцкаму дыялогу, падтрымка дэмакратычных інстытутаў у дзяржавах - удзельніцах АБСЕ, развіццё супрацоўніцтва і бяспекі ў рэгіёне. Галоўная падзея ў дзейнасці ПА АБСЕ - штогадовая летняя сесія, на якой выбіраюцца кіраўніцтва і службовыя асобы асамблеі, прымаюцца дэкларацыі і рэзалюцыі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хакей у Беларусі У Беларусі зарэгістравана 5,4 тыс. хакеістаў. Па гэтым паказчыку краіна знаходзіцца на 19-м месцы ў свеце.