Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 чэрвеня 2018, 14:03

Снапкоў і Го Шэнкунь абмеркавалі пашырэнне беларуска-кітайскага супрацоўніцтва

12 чэрвеня, Пекін /БЕЛТА - Сіньхуа/. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, сустаршыня з беларускага боку кітайска-беларускай міжурадавай камісіі Мікалай Снапкоў сустрэўся з членам Палітбюро ЦК КПК, сустаршынёй камісіі з кітайскага боку Го Шэнкунем.

У час сустрэчы Го Шэнкунь адзначыў, што канцэпцыя Старшыні КНР Сі Цзіньпіна аб фарміраванні супольнасці адзінага лёсу чалавецтва, а таксама мноства дамоўленасцей, якія былі дасягнуты на саміце ШАС у Цындаа з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, раскрылі вялікія магчымасці для пашырэння кітайска-беларускага супрацоўніцтва.

Ён таксама выказаў надзею, што бакі паспяхова задзейнічаюць механізм двухбаковай камісіі для пашырэння супрацоўніцтва ва ўсіх сферах і для будаўніцтва "Аднаго пояса і аднаго шляху".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі