Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 красавіка 2018, 09:01

Сенатары будуць накіроўваць законапраекты для аналізу райсаветам дэпутатаў

27 красавіка, Слаўгарадскі раён /Кар. БЕЛТА/. Сенатары будуць накіроўваць раённым Саветам дэпутатаў законапраекты для аналізу. Аб гэтым паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі Аляксандр Папкоў 26 красавіка на пасяджэнні Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры верхняй палаце парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На гэты час існуе практыка, калі законапраекты накіроўваюцца абласным Саветам. Аляксандр Папкоў адзначыў, што па важных дакументах сенатары цяпер будуць кансультавацца і з дэпутатамі гар- і райсаветаў.

У Савеце Рэспублікі разлічваюць на актыўнасць мясцовых Саветаў. У верхняй палаце парламента будуць чакаць з рэгіёнаў прапаноў, заснаваных у тым ліку на абмеркаванні заканадаўчых навацый з выбаршчыкамі. Аляксандр Папкоў падкрэсліў, што для сенатараў будзе вельмі важным меркаванне дэпутатаў з месцаў.

26 красавіка ў Слаўгарадзе адбылося выязное пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні пад старшынствам спікера верхняй палаты парламента Міхаіла Мясніковіча. На мерапрыемстве абмяркоўваліся асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, пытанні фарміравання мясцовых бюджэтаў, работа па мінімізацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі