Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Савет Рэспублікі ў бліжэйшы год плануе падрыхтаваць прапановы па рэгіянальнай палітыцы

Палітыка 15.06.2018 | 18:06
Міхаіл Мясніковіч
Міхаіл Мясніковіч

15 чэрвеня, Астравец /Кар. БЕЛТА/. Савет Рэспублікі ў бліжэйшы год плануе падрыхтаваць прапановы па ўдасканаленні рэгіянальнай палітыкі. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў старшыня верхняй палаты беларускага парламента Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, створана рабочая група, якая займаецца пытаннямі вывучэння і выпрацоўкі магчымых прапаноў па адміністрацыйна-тэрытарыяльных пытаннях і пытаннях, звязаных з рэгіянальнай палітыкай. "Плануем, што Савет Рэспублікі ў бліжэйшы год можа падрыхтаваць грунтоўны даклад з прапановамі аб удасканаленні рэгіянальнай палітыкі", - сказаў кіраўнік верхняй палаты парламента.

Сёння ў Ашмянскім і Астравецкім раёнах праходзіць пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі. Абмяркоўваюцца шляхі фарміравання эфектыўнай рэгіянальнай палітыкі, якая служыць фактарам устойлівага эканамічнага росту. У пасяджэнні прымаюць удзел старшыні раённых Саветаў Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. Мэта сустрэчы - абмяняцца вопытам работы вырашэння пытанняў, якія хвалююць людзей.

Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу, што павышаную цікавасць выклікаюць пытанні занятасці, стварэння высокапрадукцыйных рабочых месцаў. Ён нагадаў, што згодна з дэкрэтам нумар 1 камісіі па садзейнічанні ў працаўладкаванні павінны ўзначаліць старшыні адпаведных мясцовых Саветаў. У Ашмянах удзельнікі пасяджэння падрабязна абмеркавалі як лепш арганізаваць работу гэтых камісій.

Удзельнікі пасяджэння агледзелі выстаўку-прэзентацыю, дзе азнаёміліся з перспектывамі ашмянскіх сыраробнага завода і мясакамбіната, іншых прадпрыемстваў. На выстаўцы таксама былі прадстаўлены напрацоўкі ў сферы турызму, які ў рэгіёне развіваецца на аснове кластарнага падыходу, сацыяльна-эканамічныя, культурныя праекты і ролю, якую адыгрываюць у іх рэалізацыі мясцовыя ініцыятывы.

У Астраўцы асноўная ўвага была ўдзелена комплекснаму развіццю рэгіёна. Удзельнікі пасяджэння пабывалі ў інфармацыйным цэнтры Беларускай атамнай электрастанцыі, азнаёміліся з жылой забудовай і сацыяльнай інфраструктурай мікрараёнаў нумар 1 і нумар 2 у Астраўцы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка атручэнняў грыбамі У Беларусі з пачатку года зарэгістравана 18 выпадкаў атручэння грыбамі, пры якіх пацярпелі 20 чалавек.