Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 ліпеня 2018, 10:38

Савет Рэспублікі гатовы разгледзець любыя прапановы па стымуляванні дзелавой актыўнасці

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Рэспублікі гатовы разгледзець любыя прапановы па змяненні заканадаўства для стымулявання дзелавой актыўнасці. Аб гэтым намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна заявіла ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Я магу зусім шчыра сказаць, што як заканадаўчая ўлада мы гатовы разгледзець любыя прапановы па ўнясенні змяненняў у любое заканадаўства, якое стымулявала б дзелавую актыўнасць людзей. Гэта абсалютна адкрытае пытанне, яно цікавае і дзяржаве, і людзям", - падкрэсліла Мар'яна Шчоткіна.

Яна звярнула ўвагу, што ініцыятывы неабавязкова павінны ісці ад урада, выканаўчай улады або грамадскіх аб'яднанняў - уносіць прапановы можа любы грамадзянін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі