Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Савет пастаянных прадстаўнікоў СНД сфарміруе 30 студзеня парадак дня пасяджэння СМЗС у Мінску

Палітыка 23.01.2018 | 15:37
Фота з архіва
Фота з архіва

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першае ў 2018 годзе пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці адбудзецца ў Мінску 30 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканкама СНД.

Члены Савета сфарміруюць праект парадку дня чарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў (СМЗС) СНД, якое пройдзе ў Мінску 6 красавіка. У прыватнасці, у яго ўключаны пытанні палітычнага ўзаемадзеяння, дакументы, што датычацца супрацоўніцтва ў барацьбе са злачынствамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій, у процідзеянні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаванню тэрарызму і распаўсюджванню зброі масавага знішчэння. Кіраўнікам знешнепалітычных ведамстваў будуць таксама прадстаўлены праекты дакументаў у галіне адукацыі і маладзёжнай палітыкі.

Акрамя таго, плануецца абмеркаваць перспектывы развіцця дагаворна-прававой базы СНД у 2018 годзе і ўзгадніць кандыдатуры кіраўнікоў місій наглядальнікаў ад інтэграцыйнага аб'яднання на выбарах прэзідэнта Расіі і дэпутатаў парламента Туркменістана.

У пасяджэнні прыме ўдзел старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі Беларусі ў студзені Студзень 2018 года да студзеня 2017 года: ВУП - 104,6%, выпуск прадукцыі прамысловасці* - 109,7%, выпуск прадукцыі сельскай гаспадаркі - 104,4% і інш.