Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 верасня 2017, 10:33

Сайдзік: дзякуючы "школьнаму" перамір'ю ў Данбасе знізілася колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзякуючы "школьнаму" перамір'ю ў Данбасе знізілася колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню, заявіў 20 верасня журналістам спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На брыфінгу Марцін Сайдзік, у прыватнасці, прадставіў сітуацыю на ўсходзе Украіны пасля таго, як удзельнікі кантактнай групы пацвердзілі сваю прыхільнасць да бестэрміновага спынення агню ў сувязі пачаткам навучальнага года. "Узровень парушэнняў рэжыму спынення агню ў сярэднім застаецца ніжэйшым, чым да пачатку перамір'я 25 жніўня, але тэндэнцыі яго змянення не могуць нас не насцярожваць", - канстатаваў дыпламат.

Так, згодна са спецыяльнай справаздачай СММ АБСЕ, апублікаванай пяць дзён таму, колькасць грамадзянскіх ахвяр у зоне канфлікту ў 2016 годзе складала 442 чалавекі: 88 забіты і 354 паранены, з іх 34 - дзеці (6 забіты і 28 паранены). Грамадзянскія ахвяры ў бягучым годзе, паводле даных СММ, да 17 верасня склалі 383 чалавекі (68 забіты і 315 паранены). "Гэта абсалютна непрымальна", - падкрэсліў Марцін Сайдзік.

Паводле яго слоў, у сувязі з гэтым трохбаковая кантактная група і ў далейшым будзе прыкладаць усе намаганні для забеспячэння бакамі рэжыму бестэрміновага спынення агню з мэтай пазбягання аднаўлення восенню актыўных ваенных дзеянняў, як гэта было ў канцы мінулага і пазамінулага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі