Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 лістапада 2017, 15:42

Рыгоні ў час візіту ў Беларусь прыме ўдзел у сустрэчах і выступіць з лекцыяй у ВНУ

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дакладчык па Беларусі камісіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па палітычных пытаннях і дэмакратыі Андрэа Рыгоні будзе знаходзіцца з візітам у Беларусі 22-27 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У праграме знаходжання - сустрэчы ў парламенце, Мінскім абласным і Валожынскім раённым Саветах дэпутатаў.

Андрэа Рыгоні прыме ўдзел у пасяджэнні рабочай групы Нацыянальнага сходу па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання як інструмента пакарання, які прымяняецца ў Беларусі, выступіць з лекцыяй у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка.

Запланаваны таксама яго ўдзел у мерапрыемствах, арганізаваных Беларускай праваслаўнай царквой.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі