Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 студзеня 2017, 16:10

Рыгоні пазітыўна ацаніў увядзенне Беларуссю пяцідзённага бязвізавага рэжыму для іншаземцаў

24 студзеня, Страсбург /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Дакладчык па Беларусі камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Андрэа Рыгоні сёння на пасяджэнні камітэта па палітычных пытаннях ПАСЕ пазітыўна ацаніў увядзенне беларускім бокам пяцідзённага бязвізавага рэжыму для іншаземцаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэа Рыгоні адзначыў, што магчымасцю прыехаць у Беларусь без візы на пяць дзён могуць скарыстацца грамадзяне ўсіх краін Еўропы. "З 12 лютага ўсе мы можам прыехаць у Мінск без візы", - сказаў ён.

Ён нагадаў, што нядаўна ў Беларусі пабывала місія Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) па ацэнцы бяспекі пляцоўкі і праекта з улікам знешніх уздзеянняў (місія SEED). Андрэа Рыгоні назваў гэты факт важным сігналам таго, што Беларусь становіцца яшчэ больш адкрытай.

Камітэт па палітычных пытаннях ПАСЕ правёў сёння ў Страсбургу слуханні аб сітуацыі ў Беларусі. На пасяджэнні выступілі прадстаўнікі Беларусі, сярод якіх старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Андрэй Навумовіч і член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.

Як паведамлялася, указ нумар 8 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян" уступае ў сілу 12 лютага. Дакументам устанаўліваецца бязвізавы парадак уезду ў Беларусь на тэрмін не больш як 5 сутак пры ўездзе цераз пункт пропуску праз Дзяржаўную граніцу Нацыянальны аэрапорт Мінск.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі