Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 кастрычніка 2018, 14:28

Рыбакоў выбраны намеснікам старшыні Эканамічнага і сацыяльнага савета ААН

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэннем Эканамічнага і сацыяльнага савета ААН (ЭКАСАС) пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў выбраны на пасаду намесніка старшыні ЭКАСАС на 2018-2019 гады. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Напярэдадні выбараў кандыдатура Беларусі ў склад бюро ЭКАСАС была аднагалосна адобрана краінамі ўсходнееўрапейскай рэгіянальнай групы.

"Выбранне прадстаўніка Беларусі сведчыць аб высокім узроўні даверу дзяржаў - членаў савета да краіны, яе аўтарытэце на міжнароднай арэне як актыўнага і паслядоўнага прыхільніка забеспячэння ўстойлівага развіцця", - сказалі ў МЗС.

Эканамічны і сацыяльны савет з'яўляецца адным з галоўных органаў ААН і займае цэнтральнае месца ў дзейнасці сістэмы арганізацыі па пашырэнні трох аспектаў устойлівага развіцця: эканамічнага, сацыяльнага і экалагічнага. Савет адказвае за садзейнічанне павышэнню ўзроўню жыцця, выяўленне спосабаў вырашэння міжнародных праблем у эканамічнай і сацыяльнай галінах, патрыманне ўсеагульнага паважання правоў чалавека і асноўных свабод.

У склад ЭКАСАС уваходзяць 54 дзяржавы, якія выбіраюцца Генеральнай асамблеяй на тры гады па геаграфічным прынцыпе. Шэсць краін прадстаўляюць рэгіён Усходняй Еўропы. Беларусь выбрана членам гэтага аўтарытэтнага органа ААН на перыяд з 2018 па 2020 год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі