Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 верасня 2018, 15:03

Румас раскрыў падрабязнасці падрыхтоўкі да беларуска-расійскіх перагавораў на вышэйшым узроўні

6 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас расказаў журналістам аб падрабязнасцях падрыхтоўкі да беларуска-расійскіх перагавораў на вышэйшым узроўні з удзелам прэзідэнтаў і членаў урадаў, якія плануецца правесці 21 верасня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У панядзелак адбылася мая размова з Дзмітрыем Анатольевічам Мядзведзевым (прэм'ер-міністр Расіі. - Заўвага БЕЛТА). Вы ведаеце, што па даручэнні кіраўнікоў дзяржаў урады рыхтуюцца да сустрэчы 21 верасня. У нас вельмі вялікі парадак дня і тых пытанняў, якія мы хацелі б абмеркаваць і, галоўнае, паставіць кропку, а не шматкроп'е ў гэтых пытаннях. Мы дамовіліся з Дзмітрыем Анатольевічам, што віцэ-прэм'еры па напрамках прапрацуюць гэтыя пытанні для таго, каб, можа, нейкія дробязныя і зразумелыя для абодвух бакоў пытанні не выносіць на суд прэзідэнтаў як нявырашаныя, а адразу па іх прыняць рашэнне", - адзначыў прэм'ер-міністр.

"Сёння Міхаіл Іванавіч Русы са сваім калегам сустракаецца ў Маскве. Ігар Віктаравіч Петрышэнка 13-14 верасня дамовіўся аб сустрэчы ў Маскве. Ігар Васільевіч Ляшэнка кожны тыдзень сустракаецца са сваім калегам. Думаю, што пасля 15 верасня ў нас будуць канкрэтныя дамоўленасці, якія мы разам з Дзмітрыем Анатольевічам зможам нейкім чынам замацаваць", - заявіў Сяргей Румас.

Адказваючы на пытанне аб патрэбнасцях у знешнім фінансаванні, прэм'ер-міністр пацвердзіў, што ў планах у 2019 годзе рэфінансаваць $1 млрд па лініі беларуска-расійскага супрацоўніцтва. "Гэта адно з пытанняў вялікага парадку дня, якія ў нас ёсць з Расійскай Федэрацыяй. Мы сёння працуем над абмеркаваннем гэтага пытання", - сказаў ён.

Акрамя таго, на парадку дня да 21 верасня пытанні прадастаўлення шостага і сёмага траншаў па лініі Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця на агульную суму $400 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі