Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 мая 2019, 14:03

Румас прапануе Мядзведзеву знайсці развязкі па нявырашаных пытаннях інтэграцыі ў СД

24 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас прапануе знайсці развязкі па нявырашаных пытаннях інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве. Аб гэтым кіраўнік беларускага ўрада заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй урада РФ Дзмітрыем Мядзведзевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як і дагаворваліся ў Ерэване, мы атрымалі ад вас аператыўна прапановы па далейшай інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Мы ўважліва прапрацавалі і таксама аператыўна прадставілі вам свае прапановы. Думаю, што сёння зможам абмеркаваць іх. На 70 працэнтаў нашы пазіцыі сыходзяцца. І сёння хацелася б па астатніх 30 працэнтах зразумець, у чым у нас адрозненне і якія развязкі ёсць", - сказаў Сяргей Румас.

"Гэта, мне здаецца, абсалютна правільны падыход, я яго вітаю, давайце так і зробім", - адзначыў Дзмітрый Мядзведзеў.

Сяргей Румас таксама павіншаваў Дзмітрыя Мядзведзева з перамогай зборнай РФ над камандай ЗША на чэмпіянаце свету па хакеі ў Славакіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі