Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 кастрычніка 2018, 11:46

Румас прапанаваў Бабічу абмеркаваць выкананне дасягнутых у Сочы дамоўленасцей

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы з паслом Расіі ў Беларусі Міхаілам Бабічам прапанаваў абмеркаваць выкананне дасягнутых кіраўнікамі дзяржаў у Сочы дамоўленасцей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба прайсціся па тых дамоўленасцях, якія былі паміж кіраўнікамі нашых дзяржаў у Сочы, праверыць, як яны выконваюцца і якое ўмяшанне трэба для таго, каб нейкія зрухі былі ўжо да сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў у пятніцу ў Магілёве", - сказаў Сяргей Румас.

Міхаіл Бабіч заўважыў, што абодва бакі правялі вялікую падрыхтоўку да сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў у Сочы, яна прайшла вельмі канструктыўна, прыняты шэраг рашэнняў - часткова яны былі агучаны, часткова будуць абнародаваны дадаткова пасля сустрэчы ў Магілёве. "Мы з вамі ведаем, што былі знойдзены неабходныя развязкі па ключавых, самых важных пытаннях. Астатнія пытані мы цяпер у працэсе паглядзім, якім чынам вырашыць з максімальнай эфектыўнасцю для нашых дзяржаў", - дадаў ён.

Міхаіл Бабіч'

Сяргей Румас таксама павіншаваў Міхаіла Бабіча з назначэннем паслом у Беларусь. "Акрамя таго, у вас ёсць новы статус - спецпрадстаўніка Прэзідэнта РФ, і я спадзяюся, што гэты высокі статус дасць магчымасць нам лепш разумець адзін аднаго і згладжваць тыя вострыя вуглы, якія, на жаль, часам узнікаюць у адносінах паміж нашымі краінамі", - сказаў кіраўнік беларускага ўрада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі