Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Румас: назначэнне прэм'ер-міністрам - вялікая адказнасць і выклік

Палітыка 20.08.2018 | 11:11
Сяргей Румас
Сяргей Румас

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава прадставіла сёння новы склад урада супрацоўнікам Апарату Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас выказаў удзячнасць Прэзідэнту за аказаны давер пры назначэнні на пасаду кіраўніка ўрада. "Я разглядаю гэта як вялікую адказнасць і выклік для мяне асабіста, - сказаў Сяргей Румас. - Сёння пачынаецца, напэўна, самы адказны этап у маім жыцці, які патрабуе гранічнай канцэнтрацыі ўсіх сіл і навыкаў, вопыту, які я атрымаў на папярэдніх пасадах".

Што датычыцца задач, то прэм'ер-міністр сказаў, што яны ўсе вядомы і вызначаны праграмнымі дакументамі. "Не трэба чакаць нейкай рэвізіі гэтых прынятых рашэнняў або рэвалюцыйных разваротаў. Кіраўнік дзяржавы пры назначэнні новага складу ўрада зрабіў акцэнты на такіх рэчах, як дысцыпліна, прыстойнасць і з'яднанасць. Акрамя таго, шмат увагі было ўдзелена росту дабрабыту насельніцтва: кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта асноўная ацэнка работы ўрада", - адзначыў ён.

Сяргей Румас скончыў Яраслаўскае вышэйшае ваеннае фінансавае вучылішча, потым служыў на Далёкім Усходзе. Пасля распаду Савецкага Саюза вярнуўся на радзіму, працаваў у камерцыйных і дзяржаўных банках, затым кіраўнік дзяржавы ў снежні 2010 года назначыў яго віцэ-прэм'ерам ва ўрад Міхаіла Мясніковіча. Паводле слоў Сяргея Румаса, 2011 год быў вельмі складаным перыядам для краіны, але ўраду ўдалося за кароткі тэрмін аднавіць эканамічную стабільнасць. Пасля гэтага кіраўнік дзяржавы даручыў Сяргею Румасу заняцца станаўленнем новага фінансавага інстытута ў краіне - Банка развіцця.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі Беларусь захоўвае лідзіруючыя пазіцыі сярод гандлёвых партнёраў Расіі ў СНД. У сваю чаргу Расія традыцыйна застаецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі.