Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Румас і Мядзведзеў сустрэліся ў Сочы

Палітыка 21.09.2018 | 13:37
Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў
Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў

21 верасня, Сочы /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас у Сочы сустрэўся з кіраўніком расійскага ўрада Дзмітрыем Мядзведзевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ўдзячны вам, што вы знайшлі час сёння сустрэцца, каб мы маглі прадоўжыць абмеркаванне тых пытанняў, якія мы пачалі ў ходзе нашых тэлефонных перагавораў. Нашы намеснікі працавалі ў гэты час па пытаннях, якія яны курыруюць. І ваша прапанова аб тым, што група высокага ўзроўню павінна быць каардынатарам усіх пытанняў, ужо сёння ажыццяўляецца. Ігар Петрышэнка (віцэ-прэм'ер. - Заўвага БЕЛТА) далажыў мне, што група працуе ўжо. І новы пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч ужо таксама ўключыўся ў гэту работу", - сказаў прэм'ер-міністр Беларусі.

Сяргей Румас таксама прапанаваў перад сустрэчай прэзідэнтаў дзвюх краін зверыць пазіцыі. "Ці правільна мы разумеем тое, што напрацавалі нашы віцэ-прэм'еры. Для таго, каб аблягчыць работу ўжо на шырокай сустрэчы ў прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў", - адзначыў ён.

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у сваю чаргу сказаў, што на перагаворах у Сочы бакам трэба будзе абмеркаваць як бягучыя праекты, так і развіццё адносін паміж Расіяй і Беларуссю. У цэлым сітуацыю ў супрацоўніцтве дзвюх краін ён ахарактарызаваў як нядрэнную, звярнуўшы ўвагу на істотны рост тавараабароту як па выніках 2017-га, так і ў 2018-м. Пры гэтым рост паставак адзначаецца з абодвух бакоў.

"Але ёсць пытанні, якія заўсёды ўзнікаюць, у тым ліку ў сферы энергетычнага супрацоўніцтва і ў іншых галінах", - дадаў кіраўнік расійскага ўрада. Дзмітрый Мядзведзеў таксама яшчэ раз асабіста павіншаваў Сяргея Румаса з назначэннем на пасаду прэм'ер-міністра, пажадаўшы яму поспехаў у гэтай адказнай рабоце.-0-

Фота Мікалая Пятрова

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Распрацоўкі маладых вучоных у Беларусі Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае амаль 284,3 тыс. чалавек. Колькасць студэнтаў, занятых у навуковых даследаваннях, складае каля 65 тыс.чалавек.